Лябеднік ружовы (Atriplex rosea) — від травяністых раслін сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.
Аднагадовая расліна 30-90 см вышынёй. Сцёблы і галіны мучністыя, канцы галін больш таўставатыя, не менш за 1 мм у дыяметры. Кветкі ў клубочках па 5-10. Прыкветкі шырока трохкутныя, на кароткай ножцы. Насенне злёгку выпуклае, у цэнтры не ўціснутае. 2n = 18[2].
Еўропа амаль уся тэрыторыя, акрамя поўначы; Паўночная Афрыка: Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс; Азія: Кіпр, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія, Грузія; натуралізаваны ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Чылі, ПАР, Новай Зеландыі[2][3][4].
Расліну культывавалі як харчовую прыкладна да пачатку XX стагоддзя. Гэты від таксама выкарыстоўваўся для здабычы паташу.
Зноскі
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ а б efloras.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2019. (англ.)
- ↑ bgbm.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)