Горад
Лёвен
Leuven
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лёвен, таксама Лувен[2] (нідэрл.: Leuven, [ˈløːvə(n)]; фр.: Louvain ням.: Löwen, валон.: Lovin) — адзін з універсітэцкіх цэнтраў Бельгіі, галоўны горад правінцыі Фламандскі Брабант. Лёвен стаіць на рацэ Дэйле.
Упершыню горад згадваецца ў Фульдскіх аналах у сувязі з тым, што побач з ім у верасні 891 года франкі разбілі вікінгаў.
У Лёвене знаходзіцца самы стары ўніверсітэт Бельгіі, заснаваны ў 1425 і, з-за канфлікту паміж фламандцамі і валонамі, падзелены ў 1968 г. на фламандскае (Katholieke Universiteit Leuven) і валонскае крыло (l’Université catholique de Louvain). Першае засталося ў Лёвене, а другое перанесена ў Лувен-ля-Нёў (Louvain-la-Neuve — Новы Лувен), горад, створаны спецыяльна з гэтай нагоды ў Валонскім Брабанце.
У Лёвене таксама размешчаны штаб-кватэра бельгійска-бразільскай броварнай кампаніі InBev і бровар Stella Artois.