Лёгкі крэйсер

Лё́гкі крэ́йсер — баявы надводны карабель, падклас крэйсераў, які з'явіўся ў пачатку XX стагоддзя, прадукт эвалюцыі бранепалубных крэйсераў пад уплывам вопыту руска-японскай вайны. Лёгкія крэйсеры з'яўляліся адносна буйнымі (у параўнанні з эсмінцамі, міннымі крэйсерамі і кананерскімі лодкамі) спецыялізаванымі артылерыйскімі караблямі з развітай бранявой абаронай, узбройваліся пераважна артылерыяй сярэдняга калібра. Прымалі актыўны ўдзел у марскіх бітвах Першай і Другой сусветных войнаў. Венна-марскі тэарэтык Альфрэд Мэхэн адводзіў лёгкім крэйсерам ролю разведчыкаў і знішчальнікаў варожага гандлю[1].

Развіццё падкласа адбывалася ў рамках дактрын нацыянальных ВМС і прыводзіла да вялікіх адрозненняў у прызначэнні і характарыстыках караблёў. Лонданскія марскія дагаворы 1930 і 1936 гадоў прывялі да выпрацоўкі вызначанага міжнароднага стандарту, але некаторыя адрозненні ўсё роўна захоўваліся. У гады Другой сусветнай вайны лёгкія крэйсеры ўжываліся для вырашэння самых разнастайных задач і дасягнулі высокай ступені дасканаласці.

Будаўніцтва лёгкіх крэйсераў спынілася да канца 1950-х гадоў. Спыненне развіцця лёгкіх крэйсераў было звязана са зменамі ў сродках і метадах узброенай барацьбы на моры.

Брытанскі лёгкі крэйсер «Белфаст» на вечнай стаянцы ў Лондане, 2004 г.
…і лёгкі крэйсер «Міхаіл Кутузаў» на вечнай стаянцы ў Наварасійску, 2005 г.

Зноскі

  1. Федоров Н. В.. Взгляды адмирала Алфреда Мэхэна на военное кораблестроение(недаступная спасылка). Библиотека исторического факультета СПбГУ (24 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 17 ноября 2008.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1906—1921. — Annapolis, Maryland, U.S.A.: Naval Institute Press, 1985. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946. — London: Conway Maritime Press, 1980. — ISBN 0-85177-146-7.