Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Лішкява (літ.: Liškiava), традыцыйная беларуская назва — Лішкаў[1][2], або Лішкава — вёска ў Літве, на левым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Мерацкай сянюніі Варэнскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 65 чал. (2001). Знаходзіцца за 9 км ад Друскінінкая.
У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вітаўт распачаў тут будову мураванага замка. Аднак пасля Грунвальдскай бітвы (1410) Лішкаў страціў сваё абарончае значэнне і замак застаўся недабудаваным. Гістарычна мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета[1] Троцкага ваяводства.
Першая царква ў Лішкаве з канца XVI стагоддзя да 1624 года была пратэстанцкай. У 1694 годзе войскі Уладзіслаў Юрый Касілаў з жонкай Крысцінай (з Гібеляў) заснавалі ў вёсцы кляштар дамініканцаў. У 1704—1741 гадах пры кляштары збудавалі мураваны касцёл Найсв. Тройцы[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лішкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце. У 1796 расійскія ўлады скасавалі дамініканскі кляштар, касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лішкаў апынуўся ў складзе Літвы.