Нарадзіўся 16 верасня 1923 года ў Сінгапуры ў сям’і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджскім універсітэце (1945—1949).
У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду Прэм’ер-міністра Сінгапура. У 1990—2004 гадах быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны». Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».
Time MagazineАрхівавана 13 лютага 2011. — Lee was chosen as Asia’s 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine.
War of WordsАрхівавана 18 лістапада 2007. Alejandro Reyes, Asiaweek.com, September 25, 1998. Retrieved 2004-12-08
Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965Архівавана 26 лістапада 2005. Largely based on Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998. Retrieved 2004-12-08