Маастрыхцкі ўніверсітэт | |
---|---|
нідэрл.: Universiteit Maastricht | |
Арыгінальная назва | нідэрл.: Universiteit Maastricht |
Заснаваны | 1976 |
Рэктар | Рыяна Летсхерт[d] |
Студэнты | 21 085 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Маастрыхт |
Сайт | maastrichtuniversity.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маастрыхцкі ўніверсітэт (нідэрл.: Universiteit Maastricht) — нідэрландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Маастрыхт.
Каля паловы бакалаўрскіх праграм у ВНУ цалкам выкладаюцца на англійскай мове, а іншая палова цалкам або часткова выкладаецца на нідэрландскай мове. Універсітэт рэгулярна ўваходзіць у лік вядучых універсітэтаў Еўропы. Універсітэт уваходзіць ў спіс 300 найлепшых універсітэтаў свету па пяці асноўных рэйтынгах.