| ||
Ян ван Эйк | ||
Мадонна канцлера Ралена. каля 1435 | ||
De Maagd van kanselier Rolin | ||
Матэрыял | алейныя фарбы[1] і панэль[d][1] | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 66 × 62 см | |
Луўр, Парыж | ||
(інв. INV 1271 і MR 705) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Мадонна канцлера Ралена» (нідэрл.: De Maagd van kanselier Rolin) — карціна мастака Яна ван Эйка, датаваная 1435 годам.
Нікалас Рален, канцлер герцагства Бургундыя пры Філіпе Добрым, чый данатарскі партрэт напісаны ў левай частцы палатна ў малітве перад Мадоннай, заказаў гэту карціну для сваёй прыхадской царквы Нотр-Дам-дзю-Шатэль (фр.: Église Notre-Dame du Châtel) у Ацёне, дзе яна знаходзілася да таго, як царкву спалілі ў 1793 годзе. Пасля знаходжання ў саборы Ацёна карціна ў 1805 годзе паступае ў Луўр.
На карціне намалявана Дзева Марыя з немаўлём Ісусам на каленах, якую карануе анёл, насупраць яе канцлер Рален. Дзеючыя асобы размяшчаюцца ў італьянскай лоджыі, дэкараванай калонамі і барэльефамі. На заднім плане бачны горад, які перасякае рака. Верагодна, гэта бургундскі горад Ацён, радзіма Ралена. Некаторыя са шматлікіх зямельных уладанняў канцлера ў наваколлях Ацёна ўключаны ў пейзаж[2].
Маленькі сад з кветкамі (ружы, касачы, ландышы, півоні), які бачны за калонамі, сімвалізуе бязгрэшнасць Дзевы Марыі[3]. За садам праглядаюцца дзве мужчынскія фігуры, якія стаяць спіной да гледача. У чалавеку, адзетым у сінія адзенні з чырвоным цюрбанам на галаве і з посахам у левай руцэ, многія бачаць аўтапартрэт самога мастака. (На аўтапартрэце Яна ван Эйка з калекцыі Нацыянальнай галерэі ў Лондане («Партрэт чалавека ў чырвоным цюрбане») мы заўважаем на мастаку такі ж чырвоны цюрбан). Побач з фігурамі бачныя два паўліны, сімвалы неўміручасці і гонару[4].
Мадонна канцлера Ралена на Вікісховішчы |