Майкл Д’Андрэа | |
---|---|
англ.: Michael D'Andrea | |
Дата нараджэння | XX стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | ЗША |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Д’Андрэа (англ.: Michael D'Andrea), таксама ёсць варыянт напісання як дэ Андрэа[2] — супрацоўнік Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, кіраўнік амерыканскай праграмы кропкавых забойстваў з дапамогай беспілотнікаў па ўсяму Блізкаму Усходу. Атрымаў мянушку «Аятала Майк»[3].
Д’Андрэа вырас у Паўночнай Вірджыніі[3]. Ён сустрэў сваю жонку, калі працаваў за мяжой у Цэнтральным разведвальным упраўленні, і прыняў іслам, каб ажаніцца з ёй[4]. Яго жонка, Фарыда Курымджы д’Андрэа, з’яўлялася дачкой багатай мусульманскай сям’і з Маўрыкія гуджарацкага паходжання[5].
Д’Андрэа ўладкаваўся ў ЦРУ ў 1979 годзе[6]. Ён пачаў сваю замежную кар’еру ў Афрыцы і лічыўся афіцэрам дыпламатычнай службы ў пасольстве ЗША ў Дар-эс-Саламе, Танзанія[7]. Раней Д’Андрэа займаў пасаду рэзідэнта ў Каіры, а затым у Багдадзе. Быў адным з чыноўнікаў ЦРУ, якія не змаглі адсачыць Навафа аль-Хазмі, які пазней возьме ўдзел у нападах 11 верасня.
У 2006 годзе ўзначаліў Цэнтр па барацьбе з тэрарызмам, замяніўшы Роберта Грэнье[8]. На працягу свайго дзевяцігадовага знаходжання на пасадзе Д’Андрэа кіраваў сотнямі атак амерыканскіх беспілотнікаў у Пакістане і Емене[3][9].
Падчас «палявання» на Усаму бін Ладэна Д’Андрэа займаўся аналізам даных пра тое, хто, акрамя бін Ладэна, можа знаходзіцца ў мэтавым комплексе ў Абатабадзе[10]
Аператыўнікі Д’Андрэа таксама сачылі за допытамі Абу Зубайда, Абд аль-Рахіма ан-Нашыры і Халіда Шэйха Махамеда[3][9]. Як паведамлялася, ён быў датычны да забойства члена «Хезбалы» Імада Мугніі ў Дамаску[6].
У 2017 годзе быў прызначаны кіраўніком агенцтва ў Іране[3].
У 2019 годзе яму прыпісвалі арганізацыю забойства 300 дэманстрантаў падчас хваляванняў у Іраку. Як мяркуецца, менавіта Д’Андрэа быў арганізатарам атакі на аэрапорт Багдада 3 студзеня 2020 года, адной з ахвярай якой апынуўся іранскі генерал Касем Сулеймані[2].
27 студзеня 2020 года на тэрыторыі, падкантрольнай афганскаму радыкальнаму руху «Талібан», пацярпеў крушэнне самалёт Bombardier E-11[11][12]. ВПС ЗША пацвердзілі гэта, аднак без якіх-небудзь падрабязнасцяў[13]. Адказнасць за інцыдэнт адразу ўзяў на сябе рух «Талібан», удакладніўшы, што сярод шасці загінулых ёсць афіцэры ЦРУ[14]. 28 студзеня, па паведамленні агенцтва Mehr са спасылкай на крыніцы ў расійскай разведцы, стала вядома, што ў выніку крушэння амерыканскага ваеннага самалёта ў правінцыі Газні ў Афганістане загінуў афіцэр ЦРУ Майкл Д’Андрэа[15]. Пры гэтым афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб яго гібелі не паступала[16].
Д’Андрэа стаў прататыпам «Ваўка» з фільма Кэтрын Бігелоу «Мэта нумар адзін»[4].