Майкл Фелпс

Майкл Фелпс
англ.: Michael Phelps
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Поўнае імя Майкл Фрэд Фелпс II
Імя пры нараджэнні англ.: Michael Fred Phelps II
Мянушкі Балтымарская куля
Спецыялізацыя плаванне[d][1]
Клуб North Baltimore Aquatic Club  (англ.)
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1985(1985-06-30) (39 гадоў)
Балтымар, Мэрыленд, ЗША
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 19922016
Трэнеры Боб Боўмен  (англ.)
Рост 193 см
Вага 83,9 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Майкл Фрэд Фелпс II (англ.: Michael Fred Phelps II; нар. 30 чэрвеня 1985 г., Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — выбітны амерыканскі плывец, адзіны ў гісторыі спорту 28-разовы алімпійскі чэмпіён (16 раз — на індывідуальных дыстанцыях, 12 — у эстафетах), 26-разовы чэмпіён свету ў 50-метровым басейне.

Спартыўная мянушка - «Балтымарская куля» (англ.: The Baltimore Bullet).

Майкл найбольш моцны ў плаванні вольным стылем і батэрфляем, крыху слабей выглядае ў плаванні на спіне і брасам. Таксама паспяхова выступае ў комплексным плаванні.

Сусветныя рэкорды Фелпса

[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант з'яўляецца уладальнікам 7 сусветных рэкордаў (50-метровы басейн/доўгая вада: 100 м і 200 м батэрфляем, 400 м комплекс, эстафета 4 × 100 м вольным стылем, эстафета 4 × 200 м вольным стылем, камбінаваная эстафета 4 × 100 м ; 25-метровы басейн/кароткая вада: камбінаваная эстафета 4х100 м).

Усяго на 1 жніўня 2011 г. Фелпс усталяваў 37 сусветных рэкордаў на «доўгай вадзе» (29 індывідуальных і 8 у эстафеце) і перасягнуў вышэйшае дасягненне Марка Спіца, які ўсталяваў за кар'еру 33 сусветныя рэкорды (26 індывідуальных і 7 у эстафеце). Яшчэ 2 сусветныя рэкорды ў эстафеце на рахунку Майкла ў 25-метровым басейне.

23 з сваіх 37 рэкордаў Фелпс ўсталяваў на 3 дыстанцыях: 200 м батэрфляем (8 рэкордаў), 200 (8 рэкордаў) і 400 м (7 рэкордаў) комплексным плаваннем. Сусветным рэкордам на дыстанцыях 200 м батэрфляем валодае бесперапынна больш за 10 гадоў, а на дыстанцыі 400 м комплексам - ужо больш за 9 гадоў.

Майкл Фэлпс 31 ліпеня 2012 выйграў срэбра на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а таксама золата ў эстафеце 4х200 м вольным стылем. Такім чынам, на рахунку Фэлпса стала 19 медалёў на Алімпійскіх гульнях (15 залатых, 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя). Ён стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці алімпійскіх медалёў. Па агульнай колькасці алімпійскіх узнагарод ён абышоў савецкую гімнастку Ларысу Латыніну (9-5-4). 2 жніўня Майкл Фэлпс заваяваў дваццаты ў кар'еры алімпійскі медаль, перамогшы на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем. Затым ён перамог на дыстанцыі 100 м батэрфляем і ў складзе зборнай ЗША ў камбінаванай эстафеце 4x100 м.

Зноскі

  1. (unspecified title)World Aquatics. Праверана 2 мая 2022.
  2. (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2024.
  3. https://www.teamusa.com/profiles/michael-phelps