Манагатары (яп. 物語) — жанр традыцыйнай японскай літаратуры, раман альбо зборнік аповесцяў у прозе з паэтычнымі ўстаўкамі. Манагатары звязаны з вуснымі традыцыямі і амаль заўсёды апісвае выдуманыя падзеі і асобы, нават калі абапіраецца на гістарычныя з'явы. Многія вядомыя творы Японіі напісаны ў жанры манагатары, напрыклад: Аповесць пра Гэндзі, Аповесць пра дом Тайра.
Жанр фарміраваўся з 9 па 15-е стагоддзе, найбольшую папулярнасць набыў у 10-11 ст[1]. Манагатары лічыліся прыдворнай літаратурай у перыяд Хэян. Паводле выдання паэзіі Фюё Вакашу (風葉和歌集), 13-м стагоддзі існавалі мінімум 198 манагатары, але да нашага часу дайшлі толькі сорак[2].
Калі пазней у Японіі зрабілася вядомай еўрапейская і іншыя замежная літаратура, то тэрмінам пачалі карыстацца ў дачыненні да замежных кніг эпічнага характару. Напрыклад, "Тысяча і адна ноч" пры перакладзе стала Сэн'іція-манагатары (яп. 千一夜物語), а "Уладар Пярсцёнкаў" — Юбіва-манагатары (яп. 指輪物語).
У залежнасці ад зместу манагатары дзеляцца на катэгорыі[3]:
Гісторыі пра фантастычныя, звышнатуральныя падзеі. Найбольшую папулярнасць мелі ў 9-10 ст. перыяду Хэян, уяўляюць сабой перапрацаваныя казкі ці пераказы кітайскага фальклору.
Кароткія аповеды 10-12 ст. на аснове вершаў і спеваў жанру вака.
Аповесці аб жыцці арыстакратаў і імператарскай сям'і.
Хронікі ваенных падзей.
Бытавыя і анекдатычныя гісторыі.