Мануіл I Камнін

Мануіл I Камнін
грэч. Μανουήλ Α' Κομνηνός
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Візантыйскі імператар
5 красавіка 1143 — 24 верасня 1180
Папярэднік Іаан II
Пераемнік Аляксей II

Нараджэнне 28 лістапада 1118
Смерць 24 верасня 1180 (61 год)
Род Камніны
Бацька Іаан II Камнін
Маці Ірына Венгерская[d]
Жонка Марыя Антыяхійская[d] і Берта Зульцбах[d][5]
Дзеці Аляксей II Камнін[d], Марыя Камніна[d] і Аляксей Камнін[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мануіл I Камнін (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.

Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).

Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.

Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.

У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.

Зноскі