Марк Бартра

Футбол
Марк Бартра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марк Бартра Арэгаль
Нарадзіўся 15 студзеня 1991(1991-01-15)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 184 см[3]
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Рэал Бетыс
Маладзёжныя клубы
2001—2002 Іспанія Эспаньёл
2002—2009 Іспанія Барселона
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Іспанія Барселона 59 (5)
2009—2012   Іспанія Барселона B 75 (2)
2016—2018 Германія Барусія (Дортмунд) 31 (2)
2018—2022 Іспанія Рэал Бетыс 121 (6)
2022—2023 Турцыя Трабзанспор 29 (4)
2023— Іспанія Рэал Бетыс
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Іспанія Іспанія (да 18) 3 (0)
2009—2010 Іспанія Іспанія (да 19) 11 (0)
2011 Іспанія Іспанія (да 20) 7 (0)
2011—2012 Іспанія Іспанія (да 21) 9 (2)
2013—2018 Іспанія Іспанія 14 (1)
2010—2019 Каталонія Каталонія 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Бартра Арэгаль (ісп.: Marc Bartra Aregall; нар. 15 студзеня 1991, Сант-Жаўмэ-дэльс-Даменьс, Іспанія) — іспанскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Рэал Бетыс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Да футбольнай акадэміі «Барселоны» Марк далучыўся ў 11 гадоў, пасля таго як некаторы час правёў у футбольнай акадэміі «Эспаньёла». У 2009 годзе быў прасунуты ў склад клуба «Барселона B»[4].

14 лютага 2010 года, праз месяц пасля свайго 19-годдзя, Бартра дэбютаваў у складзе клуба «Барселона», выйшаўшы на замену Хефрэну Суарэсу на апошнія 30 хвілін матча супраць «Атлетыка», які скончыўся паражэннем каталонцаў з лікам 1:2 на стадыёне «Вісентэ Кальдэрон».

4 чэрвеня 2016 года афіцыйна перайшоў у дортмундскую «Барусію», падпісаўшы кантракт да 2020 года[5]. У студзені 2018 года вярнуўся ў Іспанію, папоўніўшы склад клуба «Рэал Бетыс»[6].

У жніўні 2022 года перабраўся ў турэцкі «Трабзанспор». У ліпені 2023 года разарваў кантракт з турэцкім клубам і неўзабаве вярнуўся ў «Рэал Бетыс».

«Барселона»:

«Барусія» Дортмунд:

«Рэал Бетыс»: