Марцін Шміт | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[2] |
Спецыялізацыя | скачкі на лыжах з трампліна[3] |
Нарадзіўся |
19 студзеня 1978[1] (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 181 см |
Вага | 65 кг |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марцін Шміт (ням.: Martin Schmitt; нар. 19 студзеня 1978, Філінген-Швенінген) — вядомы нямецкі скакун з трампліна, алімпійскі чэмпіён 2002 года ў камандным першынстве, чатырохразовы чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету.
У кубку свету Марцін Шміт дэбютаваў у 1997 годзе, у лістападзе 1998 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету. Усяго мае 30 перамог на этапах Кубка свету, з іх дзве ў камандных спаборніцтвах і 28 у асабістых. Па колькасці асабістых перамог на этапах Кубка свету саступае толькі пяці спартсменам за ўсю гісторыю. Двойчы, у сезонах 1998—1999 і 1999—2000, выйграваў агульны залік Кубка свету.
На Алімпіядзе-1998 у Нагана заваяваў серабро ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 19-е месца, вялікі трамплін — 14-е месца.
На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці заваяваў золата ў камандных спаборніцтвах, у асабістых дысцыплінах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 7-е месца, вялікі трамплін — 10-е месца.
Прымаў удзел у Алімпіядзе-2006 у Турыне, дзе быў 4-м у камандзе і 19-м на вялікім трампліне.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы стартаваў ва ўсіх трох дысцыплінах, заваяваў сярэбраны медаль — у камандных спаборніцтвах, у асабістых відах паказаў наступныя вынікі: нармальны трамплін — 10-е месца, вялікі трамплін — 30-е месца.
У студзені 2014 года Марцін паведаміў, што скончыў кар’еру спартсмена. За сваю кар’еру удзельнічаў у сямі чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў чатыры залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.
З 2014 года з’яўляецца экспертам тэлеканала Eurosport.