Марчэла Бачарэлі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 16 лютага 1731[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1818[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Johanna Juliana Friederike Bacciarelli[d] |
Дзеці | Anna Bacciarelli[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч мастацтваў |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Мастацкі кірунак | барока і класіцызм |
Уплыў на | Anna Rajecka[d], Jakub Lipski[d], Jan Ścisło[d] і Aleksander Majerski[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марчэла Бачарэлі (Бачыярэлі, італ.: Marcello Bacciarelli; 16 лютага 1731, Рым — 5 студзеня 1818, Варшава) — італьянскі мастак-партрэтыст эпохі барока.
М. Бачарэлі вучыўся жывапісу ў Рыме, затым жыў у Германіі. Першыя свае замовы былі ім выкананы для двара караля Саксоніі Фрыдрыха I Аўгуста, у Дрэздэне. У 1756 годзе мастак наведаў Варшаву, дзе пазнаёміўся са Станіславам Аўгустам Панятоўскім, будучым каралём Польшчы. У 1764 годзе ён здзяйсняе паездку ў Вену, дзе быў прадстаўлены імператрыцы Марыі Тэрэзіі і дзе ён таксама займаўся партрэтным жывапісам. Пачынаючы з 1766 года мастак увесь час жыве ў Польшчы. У 1768 годзе быў ганараваны шляхецтвам і ўласным гербам.
З 1776 па 1785 год М. Бачарэлі стварае мастацкую майстэрню ў Каралеўскім палацы ў Варшаве. Карціны Бачарэлі, якія і сёння захоўваюцца ў гэтым палацы, былі напісаны ў той перыяд. Яму таксама належыць аўтарства карцін, размешчаных у палацавых Рыцарскай зале і ў Мармуровым пакоі. У 1816 годзе майстру прысуджаецца ганаровае званне прафесара Каралеўскага ўніверсітэта Польшчы. М. Бачарэлі быў таксама ганаровым членам Акадэмій вытанчаных мастацтваў Дрэздэна, Вены і Берліна. У Варшаве меў вучняў, напр. Юзафа Касінскага, Юзафа Рэйхана, Антоні Альбертрандзі і інш.
У 1766 М. Бачарэлі па загадзе караля Станіслава Аўгуста распрацаваў праект стварэння ў Варшаве Акадэміі вытанчаных мастацтваў, яго структуру і праграму навучання.