Марына Кальюранд

Марына Кальюранд
эст.: Marina Kaljurand
руск.: Марина Ка́льюранд
28-ы міністр замежных спраў Эстоніі[d]
16 ліпеня 2015 — 12 верасня 2016
Папярэднік Кейт Пентус-Розіманус
Пераемнік Юрген Лігі
Estonian Ambassador to the United States[d]
верасень 2011 — жнівень 2014
дэпутат Рыйгікогу[d]
4 красавіка 2019 — 12 чэрвеня 2019
Пераемнік Jaak Juske[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
пасол Эстоніі ў Расіі[d]
2005 — 2008
Папярэднік Karin Jaani[d]
Пераемнік Simmu Tiik[d]
Ambassador of Estonia to Israel[d]
2004 — 2006
Папярэднік Jüri Seilenthal[d]
Пераемнік Aino Lepik von Wirén[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 16 ліпеня 2024

Нараджэнне 6 верасня 1962(1962-09-06)[1][2][…] (62 гады)
Імя пры нараджэнні руск.: Марина Раевская
эст.: Marina Rajevskaja
Муж Kalle Kaljurand[d][5]
Дзеці Kaisa Kaljurand[d] і Kristjan Kaljurand[d][5]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марына Кальюранд (эст. Marina Kaljurand, народжаная Раеўская; нар. 6 верасня 1962, Талін) — эстонскі дыпламат, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Дэпутат Еўрапейскага парламента з 2019 года. Дэпутат Рыйгікогу XIV склікання (2019), міністр замежных спраў Эстоніі (2015—2016).

Бацька Марыны Кальюранд — латыш, маці Вера (1925–2024) — руская. Сама лічыць сябе рускай. З адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Тартускага ўніверсітэта ў 1986 годзе. Сяміразовая чэмпіёнка Эстоніі па бадмінтоне.

Была паслом Эстоніі ў Расіі з лютага 2006 года да жніўня 2008 года, з 25 кастрычніка 2007 года таксама пасол у Казахстане. У 2011 годзе прызначана паслом Эстоніі ў ЗША.

Была ў цынтры ўвагі актывістаў рухаў Нашыя і Маладая гвардыя падчас пераносу Бронзавага салдата вясной 2007 года ў Эстоніі.

У 2007 годзе вядучая эстонская газета «Postimees» выбрала Марыну Кальюранд чалавекам года. 31 снежня 2007 года ёй таксама была прысуджана гадавая прэмія Teenäitaja Арганізацыі супрацоўніцтва жанчын Эстоніі за «прыхільнасць еўрапейскай палітычнай культуры» падчас крызісу вакол Бронзавага салдата.

15 ліпеня 2015 г. стала міністрам замежных спраў Эстонскай Рэспублікі, а 12 верасня 2016 г. была вызвалена ад дадзенай пасады па ўласным жаданні.