Марын Ле Пен

Марын Ле Пен
фр.: Marine Le Pen
member of the regional council of Île-de-France[d]
28 сакавіка 2004 — 21 сакавіка 2010
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
21 чэрвеня 2017 — 21 чэрвеня 2022
Папярэднік Philippe Kemel[d]
conseiller régional des Hauts-de-France[d]
1 студзеня 2016 — 2 ліпеня 2021
партыйны лідар[d]
16 студзеня 2011 — 13 снежня 2021
Папярэднік Жан-Мары Ле Пен
Пераемнік Жардан Бардэла
member of the departmental council of Pas-de-Calais[d]
1 ліпеня 2021 — 3 сакавіка 2025
Сумесна з Steeve Briois[d]
Папярэднік Aurélia Beigneux[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
22 чэрвеня 2022 — 9 чэрвеня 2024
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 2004 — 13 ліпеня 2009
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 18 чэрвеня 2017
Пераемнік Christelle Lechevalier[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
з 1 ліпеня 2024

Нараджэнне 5 жніўня 1968(1968-08-05)[1][2][…] (56 гадоў)
Род Ле Пен[d]
Імя пры нараджэнні фр.: Marion Anne Perrine Le Pen[4]
Бацька Жан-Мары Ле Пен
Маці Pierrette Lalanne[d]
Муж Éric Iorio[d][5] і Franck Chauffroy[d][5]
Дзеці Jehanne Chauffroy[d], Mathilde Chauffroy[d] і Louis Chauffroy[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень магістр права[d]
Дзейнасць палітыка
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды

Q19629928? (2015)

Сайт mlafrance.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марын Ле Пен (фр.: Marine Le Pen; імя пры нараджэнні: Марыён Ан Перын Ле Пен (фр.: Marion Anne Perrine Le Pen); нар. 5 жніўня 1968(1968-08-05)[1][2][…], Нёі-сюр-Сен[3]) — французскі палітык.[7] Дачка вядомага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Ле Пена. Лідар «Нацыянальнага фронту», а затым палітычнай партыі «Нацыянальнае аб’яднанне».

Скончыла Універсітэт Парыж II Пантэон-Асас са ступенню магістра права; працавала адвакатам. У 1986 годзе ўступіла ў Нацыянальны фронт.

З 2003 года займала пасаду выканаўчага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага фронту, дэпутат Еўрапарламента з 2004 года (у 2009 годзе пераабраная). Яна таксама з’яўляецца членам рэгіянальнага савета Нор-Па-дэ-Кале з сакавіка 2010 і членам муніцыпальнага савета Хенін-Бамонс (Па-дэ-Кале) з сакавіка 2008. У студзені 2011 Марын была абрана на пасаду кіраўніка Нацыянальнага фронту, які на працягу 38 гадоў займаў яе бацька.[8][9]

Дэпутат Еўрапейскага парламента з 2004 года.

Кандыдат на французскіх прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. Як паказалі сацыялагічныя апытанні, праведзеныя агенцтвам Ifop па замове газеты France Soir і Інстытутам Харыса па замове газеты «Le Parisien», на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года ў першым туры за яе былі гатовыя прагаласаваць ад 20 да 23 % французаў, што выводзіла яе ў тройку самых папулярных палітыкаў Францыі.[10]

Судовы працэс у дачыненні да Марын Ле Пэн пачаўся ў верасні 2024 года. Ёй было выстаўлена абвінавачанне ў «нямэтавым выкарыстанні грамадскіх грошай» Еўрасаюза з 2004 па 2016 год. Яна абвінавачваецца ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам фіктыўнага найму памочнікаў для працы ў Еўрапарламенце. Пракуратура Парыжа запатрабавала для яе пакарання ў выглядзе пяці гадоў турэмнага зняволення. Сама Ле Пэн параўнала запытаны для яе прыгавор з палітычным пакараннем.

Суд Парыжа 31 сакавіка 2025 года прызнаў яе вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламента. Марын Ле Пэн прыгаварылі да пазбаўлення волі на чатыры гады, з іх два — умоўна, два — з электронным бранзалетам. Ёй таксама забаронена выбірацца ў органы дзяржулады на працягу пяці гадоў, такім чынам яна пазбаўлена магчымасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2027 года[11].

  1. а б Répertoire national des élus — 2019.
  2. а б Marine Le Pen // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б tweet — 2006. Праверана 10 лютага 2021.
  4. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  5. а б http://madame.lefigaro.fr/societe/apres-dix-ans-de-relation-marine-le-pen-et-louis-aliot-sont-separes-120919-166865 Праверана 13 верасня 2019.
  6. https://www.workwithdata.com/person/marine-le-pen-1968 Праверана 27 верасня 2024.
  7. (фр.) Біяграфія Архівавана 27 лістапада 2011., Нацыянальны Фронт
  8. Францыя: дачка Ле Пена афіцыйна ачоліла «Нацыянальны фронт», www.svaboda.org
  9. Прэзідэнт Нацыянальнага фронту Марын Ле Пен: «Еўрапейскі саюз мёртвы» (відэа)(недаступная спасылка), ЕвроНьюс (Малады Фронт)
  10. Марын Ле Пен: Кандыдат на французскі прэзідэнцкіх выбарах 2012 года(недаступная спасылка), www.novychas.org
  11. zviazda.by