Марыя Адэльбарг | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак па тэкстылі, Q10469855? |
Дата нараджэння | 6 снежня 1849[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1940[1][4][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bror Jacob Adelborg[d][1][2][…] |
Маці | Hedvig af Uhr[d] |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Адэльбарг (швед. Maria Adelborg, поўнае імя Maria Eleonora Amalia Adelborg; 6 снежня 1849 — 23 красавіка 1940) — шведская мастачка па тэкстылю.
Унесла значны ўклад у шведскае тэкстыльнае мастацтва, выконвала дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для царкоўных і свецкіх мэтаў у сярэднявечным і старажытным скандынаўскім стылі.
Нарадзілася 6 снежня 1849 года ў Карлскруне ў сям’і ваеннага і мастака Брора Адэльбарга і яго жонкі Хедвіг Катарыны (Hedvig Catharina, 1820—1903); сёстры Атылія Адэльбарг і Гертруда Адэльбарг.
З 1886 па 1899 год Марыя працавала ў Стакгольме ў краме з назвай «Шведская мастацкая выстава» у Сельмы Гёбель, а ў 1900—1907 гадах працавала ў асацыяцыі Сяброў рукадзелля (Handarbetets vänner). У 1889 годзе здзейсніла навучальныя паездкі ў Нідэрланды і Францыю, у 1895 годзе — у Англію.
Сярод яе выбітных прац — дыван у капліцы Біргіта ў Рыме і казулы для стакгольмскай царквы Сафіі. У 1894 годзе за свае працы была ўдастоена прыза Сафі Адлерспарэ.
У 1907 годзе Марыя Адэльбарг сышла з асацыяцыі Сяброў рукадзелля і разам са сваімі сёстрамі жыла ў Гагнефе, дзе памёрла 23 красавіка 1940 гады.