Марыя Ганна Дэнгаф | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1685 ці 1688 |
Смерць |
20 красавіка 1730 |
Месца пахавання | |
Род | Бялінскія[d] |
Бацька | Казімеж Людвік Бялінскі |
Маці | Людвіка Марыя Морштын[d] |
Муж | Багуслаў Эрнэст Дэнгаф і Ежы Ігнацы Любамірскі[d] |
Дзеці | Тэадор Геранім Любамірскі[d] |
![]() |
Марыя Ганна (Марыяна) з Бялінскіх Дэнгаф Любамірская (каля 1685—1730) — фаварытка караля польскага, вялікага князя літоўскага і курфюрста саксонскага Аўгуста ІІ Моцнага. Са шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша» .
Яе бацькам быў Казімір Людвік Бялінскі, маршалак вялікі каронны, у двары якога Отвацку Вялікім часта бываў Аўгуст Моцны, які стаў каханкам Марыі Ганны. Неўзабаве аднак была выдадзена за Багуслава Эрнэста Дэнгафа. Дзякуючы сваім сувязям у Ватыкане атрымала дазвол на развод з Дэнгафам і разам з каралём выехала ў Дрэздэн.
Уплывала на палітыку Аўгуста ІІ. З ёй блізка супрацоўнічаў французскі пасол Жан Віктор П’ер Жазеф Безэнваль . Пераканала караля да заключэння альянсу з Францыяй у 1714 годзе. У другі раз выйшла замуж за Ежы Ігнацыя Любамірскага .
Пасля нараджэння апошняга дзіцяці ў яе развілася цяжкая форма радзільнай гарачкі , ад чаго яна і памерла. Была пахавана ў Рэфармацкай царкве ў Жэшаве[1].