Марыя Калас | |
---|---|
Maria Callas | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас |
Дата нараджэння | 2 снежня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1977[3][2][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ЗША |
Муж | Giovanni Battista Meneghini[d][6] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Elvira de Hidalgo[d] |
Прафесіі | оперная спявачка, спявачка, актрыса |
Пеўчы голас | драматычнае каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Калектывы |
Метраполітэн-опера Ла Скала |
Лэйблы | EMI |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
D I V I N A | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Калас (англ.: Maria Callas, імя ў пасведчанні аб нараджэнні Сафія Сесілія Калас, англ. Sophia Cecelia Kalos, хроснае імя Сесілія Сафія Ганна Марыя Калагеропулас грэч. Μαρία Καλογεροπούλου; 2/4 снежня 1923, Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША — 16 верасня 1977, Парыж, Францыя) — амерыканская оперная спявачка (драматычнае сапрана), адна з найвялікшых оперных спявачак XX стагоддзя.
Нарадзілася 2 (4) снежня 1923 года ў Нью-Ёрку (ЗША) у сям’і грэчаскіх эмігрантаў.
Вучылася ў Афінскай кансерваторыі. Дэбютавала ў Афінах (1938). 3 1950 салістка буйнейшых оперных тэатраў свету «Ла Скала» (Мілан), «Ковент-Гардэн» (Лондан), опернага тэатра Чыкага, «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк).
Валодала голасам вялікага дыяпазону, выключным артыстызмам, майстэрствам бельканта. Сярод партый: Медэя («Медэя» Л. Керубіні), Лючыя, Ганна Балейн («Лючыя ды Ламермур», «Ганна Балейн» Г. Даніцэці), Норма, Аміна, Імагена («Норма», «Самнамбула», «Пірат» В. Беліні), Віялета («Травіята» Дж. Вердзі), Тоска, Чыо-Чыосан (аднайм. оперы Дж. Пучыні), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні, Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ).
Марыя Калас не абмяжоўвалася віртуознымі каларатурамі ў операх, а ператварыла свой голас у галоўны выразны сродак. Яна стала ўніверсальнай спявачкай з рэпертуарам ад класічных опер-серыя тыпу «Вясталкі» Спанціні да апошніх опер Вердзі, верысцкіх опер Пучыні і музычных драм Вагнера.
Здымалася ў кіно («Медэя», 1969), займалася рэжысёрскай дзейнасцю.
Памерла 16 верасня 1977 года ў Парыжы.
Марыя Калас на Вікісховішчы |