Марыя Тэрэза Аньезі | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1720[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1795[1][2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | harpsichordist, кампазітарка, гаспадыня літаратурнага салону, піяністка, оперная спявачка |
Інструменты | клавесін |
Жанры | опера |
![]() |
Марыя Тэрэза Аньезі (італ.: Maria Teresa Agnesi Pinottini; 17 кастрычніка 1720, Мілан — 19 студзеня 1795, там жа) — італьянская піяністка і кампазітар. Малодшая сястра знакамітай жанчыны-матэматыка Марыі Гаэтаны Аньезі.
Марыя Тэрэза Аньезі найбольш праславілася сваімі творамі, хаця яна таксама выдатна грала на клавесіне і спявала. Большасць твораў, якія дайшлі да нас, прызначаны для выканання на клавішных музычных інструментах, а таксама для голасу сола або з суправаджэннем.
Яна нарадзілася ў Мілане ў арыстакратычнай сям’і П’етра Аньезі. Разам са сваёй старэйшай і больш знакамітай сястрой, Марыяй Гаэтанай, яна рана атрымала адукацыю. Марыя Гаэтана была адораным матэматыкам, валодала многімі замежнымі мовамі. У той час як яна чытала лекцыі, раз’язджаючы па ўсёй Еўропе, Марыя Тэрэза выступала з канцэртамі. Марыя Тэрэза выйшла замуж за П’ера Антоніа Піноці 13 чэрвеня 1752 года і пасялілася з мужам у раёне, дзе жылі мастакі і інтэлектуалы. Аднак, у рэшце рэшт, сям’я збяднела, неўзабаве пасля чаго памёр Піноці.