Мары Арэль | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | фр.: Marie Catherine Fontaine |
Род дзейнасці | фермер |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1761[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1844[2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мары Арэль, народжаная Катрын Мары Фантэйн (28 красавіка 1761, горад Крут (Орн), Нармандыя — 9 лістапада 1844, Вімуцье, Орн,[3]) — французскі сырароб, праславілася тым, што разам з абатам Шарлем-Жанам Банвустам вынайшла сыр Камамбер.
10 траўня 1785 года ў горадзе Камамбер Мары выйшла замуж за Жака Арэля, работніка з горада Руавіль.
З канца 17-га стагоддзя, вядомы сыр вырабляўся ў правінцыі Камамбер. У сваім геаграфічным слоўніку, выдадзеным у 1708-м, Томас Карнэль пісаў: «Vimonstiers: […] па панядзелках збіраецца вялікі кірмаш, на які вязуць цудоўныя сыры з Лаварота і Камамбера». Аднак, згодна з нядаўнім паданнем, якое з'явілася ў пачатку 20-га стагоддзя, вынаходніцай сыру Камамбер называюць Мары Арэль, якая скарысталася па парадзе святара, абата Шарля-Жана Банвуста. Верагодна ён быў родам з Бры, і перадаў Мары рэцэпт прыгатавання сыру з ядомай лупінай, які рыхтавалі ў яго родным краі, Банвуст прыехаў з Пэ-дэ-Ко. Хоць гэтая гісторыя не мае ніякіх доказаў, яна да гэтага часу ўспрымаецца як праўда.
Аднак Мары Арэль сапраўды існавала і рабіла сыры камамбер паводле мясцовых традыцый. Яго асноўным укладам было тое, што яна заснавала дынастыю сыраробаў-прадпрымальнікаў, якія пачалі вырабляць сыр камамбер ў прамысловых маштабах, у прыватнасці яе ўнук Сірыл Пейнэл, які стварыў сыраварню ў камуне Ле-Мені-Мажэ ў Кальвадосе.
Поспех у вытворчасці камамбера у першай палове 19-га стагоддзя стаў калектыўным дасягненнем нашчадкаў Мары Арэль, якія лічаць сябе адзінымі законнымі ўладальнікамі гандлёвага назвы «Камамбер». Аднак у пачатку 1870-га іншыя вытворцы сыроў «Нарман» абскардзілі гэтую сямейную манаполію.
Статую ў гонар Мары Арэль можна ўбачыць у Вімуцьі. Устойлівае паданне абвяшчае, што яна памерла ў Шампазі, але на самай справе гэта была яе дачка, якую таксама звалі Мары (1781—1855), якая памерла там[4].