Маска Зора | |
---|---|
англ.: The Mask of Zorro | |
Жанр | баявік[1][2][…], фільм-рабаванне[d], супергеройскі фільм, прыгодніцкі фільм[1][2][…], фільм плашча і шпагі[d] і вестэрн[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Sony Pictures Entertainment[d][9] і Amblin Entertainment[d] |
Працягласць | 132 хв. |
Бюджэт | 95 000 000 $ |
Зборы | 250 288 523 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1998 |
Наступны фільм | Легенда Зора |
IMDb | ID 0120746 |
«Маска Зо́ра» (англ.: The Mask of Zorro) — амерыканскі прыгодніцкі фільм 1998 года рэжысёра Марціна Кэмпбела . Галоўныя ролі выканалі Антоніа Бандэрас, Энтані Хопкінс, Кэтрын Зета-Джонс, Сцюарт Уілсан і Мэт Летчэр .
Дон Дыега Дэ Ла Вега ўсё жыццё быў абаронцам свайго народа ад злых дзеянняў іспанскага губернатара Рафаэля Мантэра. Ён чыніў дабро пад імем Зора. Але прыйшла старасць, а смерць жонкі, расставанне з дачкой і доўгія гады зняволення ў турме яшчэ больш падкасілі яго здароўе. Прыйшла пара знайсці годнага пераемніка для чорнай маскі. Сам лёс зводзіць Алехандра Мур’ета і Дыега Дэ Ла Вегу. Але дасведчаны дон Дыега яшчэ шмат чаму павінен навучыць маладога і гарачага Алехандра, перш чым ажыццявіць план помсты Мантэра. А ўзнагародай Алехандра стане не толькі смерць тырана, але і каханне дачкі Дыега — Элены.