Махмуд Ахмадзінежад

Махмуд Ахмадзінежад
перс.: محمود احمدی‌نژاد
Сцяг6-ы Прэзідэнт Ірана
3 жніўня 2005 — 3 жніўня 2013
Папярэднік Махамед Хатамі
Пераемнік Хасан Рухані
Сцяг Мэр Тэгерана
20 ліпеня 2003 — 3 жніўня 2005
Папярэднік Махамад Хасан Малекмадані
Пераемнік Махамед Багер Галібаф
Сцяг Астандар (губернатар) Ардэбіля
1 мая 1993 — 28 чэрвеня 1997

Нараджэнне 28 кастрычніка 1956
Гермсар, Іран
Жонка Azam Farahi[d]
Веравызнанне Іслам (шыізм)
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень магістр інжынерных навук[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Махмуд Ахмадзінежад (перс. محمود احمدینژاد [mæhmuːd æhmædiːneʒɒːd]; нар. 28 кастрычніка 1956, г. Гермсар) — іранскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Шосты прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Быў абраны на гэты пост 24 чэрвеня 2005 г. Перш чым стаць прэзідэнтам, займаў пасаду губернатара правінцыі Ардэбіль і мэра Тэгерана.

У знешняй палітыцы Ахмадзінежад прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў, жорстка крытыкаваў адміністрацыю Буша, неаднаразова выступаў з рэзкімі заявамі ў адрас Ізраіля. Адзін з вядомых адмаўляльнікаў халакосту.

Махмуд Ахмадзінежад

У 1976 паступіў у адну з найбольш прэстыжных іранскіх вышэйшых навучальных устаноў — Тэгеранскі ўніверсітэт прыкладных навук і тэхналогій — і паспяхова скончыў яго з кваліфікацыяй транспартнага інжынера.

У студэнцкія гады Ахмадзінежад актыўна ўдзельнічаў у моладзевым антышахскім руху. Разам з аднакурснікамі ён выпускаў студэнцкі часопіс рэлігійнага характару. Пасля звяржэння шаха Ахмадзінежад, будучы на ​​трэцім курсе, далучыўся да ўльтракансерватыўнай ісламскай «Арганізацыі за ўмацаванне адзінства ўніверсітэтаў і духоўных вучэнняў», створанай блізкім паплечнікам Хамейні.

Па некаторых звестках, пацверджаных, у прыватнасці, першым прэзідэнтам Ірана Абальхасанам Банісадрам, Ахмадзінежад удзельнічаў у захопе закладнікаў-служачых амбасады ЗША ў 1979. Аднак большасць былых палонных і ўдзельнікаў аперацыі не пацвердзілі гэтую версію.

У 1980 Махмуд Ахмадзінежад адправіўся добраахвотнікам на ірана-іракскую вайну у складзе спецпадраздзялення Вартавых Ісламскай рэвалюцыіБасідж»). Яго батальён быў размешчаны ў Керманшаху на захадзе Ірана і ўдзельнічаў у дыверсійных аперацыях у паўночным і ўсходнім Іраку.

Пасля звальнення з войска Ахмадзінежад пачаў палітычную кар’еру. У канцы 80-х ён узначальваў адміністрацыі гарадоў і шахрэстанаў Хой і Маку ў правінцыі Заходні Азербайджан. Пазней займаў пасаду саветніка губернатара правінцыі Курдыстан. У 1993 абраны губернатарам (астандарам) Ардэбіля і займаў гэты пост да 1997. Па сумяшчальніцтве ён з’яўляўся саветнікам міністра культуры і адукацыі Ірана. Выйшаў у адстаўку ў 1997 пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Махамада Хатамі і вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці ў альма-матэр.

Праз 6 гадоў Махмуд Ахмадзінежад ізноў вярнуўся ў палітыку. У 2003 муніцыпальны савет Тэгерана выбраў яго мэрам сталіцы. Узначаліўшы адміністрацыю Тэгерана, Ахмадзінежад згарнуў вялізную частку ліберальных рэформаў, якія праводзіліся яго папярэднікамі. Па яго ўказу былі зачыненыя ўсе заходнія ўстановы хуткага харчавання (фастфуд), месца якіх маментальна занялі іранскія кампаніі, мужчынам на дзяржаўнай службе было загадана не галіць бароды і насіць кашулі з доўгімі рукавамі.

У чэрвені 2005 Ахмадзінежад выйграў прэзідэнцкія выбары, набраўшы ў другім туры ўдвая больш галасоў, чым былы прэзідэнт Ірана Махамад Хатамі.

4 жніўня 2010 года на Махмуда Ахмадзінежада быў здзейснены замах у горадзе Хамадан — картэж закідалі бомбамі, прэзідэнт не пацярпеў. Некалькі чалавек было паранена, нападнік затрыманы. Сам Ахмадзінежад заявіў, што «гэты выпадак абсалютна не заслугоўваў увагі»[1].

Гэта быў не першы замах на Махмуда Ахмадзінежада. У снежні 2005 года ён ужо рабіўся мішэнню атакі падчас візіту ў правінцыях Сістан і Белуджыстан[2].

12 чэрвеня 2009 Махмуд Ахмадзінежад пераабраны прэзідэнтам на другі тэрмін.

На парламенцкіх выбарах вясной 2012 года каля трох чвэрцяў з 290 месцаў у парламенце атрымалі саюзнікі аяталы Хаменеі, што азначала паразу прыхільнікаў Ахмадзінежада[3].

У прэзідэнцкіх выбарах 2013 года Махмуд Ахмадзінежад прымаць удзел не мог, бо ўжо быў прэзідэнтам краіны два тэрміны. 15 чэрвеня 2013 года Хасан Рухані быў абраны ў якасці пераемніка Ахмадзінежада і ўступіў на пасаду 3 жніўня 2013 года[4].

У студзені 2018 г. быў затрыманы з санкцыі Вярхоўнага кіраўніка і духоўнага лідара Ісламскай Рэспублікі аяталы Алі Хаменеі за падтрымку антыўрадавых пратэстаў[5].

Зноскі