Маю Ласіла

Маю Ласіла
фінск.: Algot Untola
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фінск.: Algoth Tietäväinen
Псеўданімы Maiju Lassila, Irmari Rantamala[1], Väinö Stenberg[1], J. I. Vatanen[1], Liisan-Antti[1], Jussi Porilainen[1] і Algoth Untola[1]
Дата нараджэння 28 лістапада 1868(1868-11-28)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1918(1918-05-21)[2][3][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палітык, журналіст, пісьменнік, настаўнік
Гады творчасці з 1903
Мова твораў фінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маю Ласіла (Maiju Lassila, сапр. Алгат Унтала (Algot Untola), пры нар. Ціецявяйнен (Tietäväinen); 28 лістапада 1868, Тохмаярві, Карэлія — 21 мая 1918) — фінскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Сартавала. У 1898—1904 жыў у Пецярбургу.

У аўтабіяграфічных раманах «Хархама» і «Мартва» (абодва 1909) элементы рэалізму пераплятаюцца з містыкай. Вядомасць прынеслі сатырычна-гумарыстычныя аповесці «Па запалкі» (1910), «Бацька і сын» (1914), «Ад вялікага розуму» (1915), «Басяк з таго свету» (1916), п’есы «Калі любяць удаўцы» (1911), «Малады млынар» (1912), «Вечны рухавік» (апубл. 1962).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Басяк з таго свету; Ад вялікага розуму: Аповесці: З фін. / Пер. У. Арлоў, Я. Лапатка. — Мн.: Маст. літ., 1990. — 341 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).

Зноскі

  1. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Algot Untola // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Maiju Lassila // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.