Мваі Кібакі (англ.: Mwai Kibaki; 15 лістапада1931, Гатуяіні, Кенія — 21 красавіка2022[5]) — прэзідэнт Кеніі з 30 снежня 2002 па 9 красавіка 2013, змяніў на пасадзе папярэдняга кіраўніка дзяржавы з 1978 года Даніэля арапа Моі.
Кібакі раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта (1978—1988), а таксама шэраг іншых высокіх пастоў ва ўрадзе Кеніі, уключаючы пасады міністра фінансаў (1978—1981), міністра ўнутраных спраў (1982—1988) і міністра аховы здароўя (1988—1991).
У 2005 годзе Кібакі няўдала правёў рэферэндум па стварэнні ў краіне пасады прэм’ер-міністра. На прэзідэнцкіх выбарах 27 снежня 2007 года ён атрымаў перамогу з нязначнай перавагай над лідарам апазіцыі Раілай Адзінгай, што дало апошняму нагоду аспрэчыць вынікі выбараў. Гэта прывяло да пагромаў і міжэтнічных чыстак, у выніку загінула больш за 2500 чалавек. Пры пасрэдніцтве старшыні Афрыканскага саюза прэзідэнта Танзаніі Джакаі Кікветэ і былога генеральнага сакратара ААН Кофі Анана канфлікт быў урэгуляваны стварэннем кааліцыйнага ўрада і прызначэннем Раілы Адзінгі на створаную пасаду прэм’ер-міністра.