Медэя | |
---|---|
стар.-грэч.: Μήδεια | |
Пол | жанчына |
Бацька | Ээт[d][2] |
Маці | Eidyia[d], Clytia[d], Геката[2] або Eurylyte[d] |
Браты і сёстры | Absyrtus[d] |
Муж | Ясон[1] і Aegeus[d][1] |
Дзеці | Mermerus[d][3], Pheres[d][3], Medus[d][3], Alcimenes[d][3], Tisander[d][3], Thessalus[d][3] і Eriopis[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медэ́я (стар.-грэч.: Μήδεια — «адвага») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса.
Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Капі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, Медэя з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс.
Вобраз Медэі знайшоў адлюстраванне ў літаратуры (Эўрыпід, Сенека, П. Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э. Дэлакруа і інш.), музыцы (Л. Керубіні і інш.).