Мелані Грыфіт | |
---|---|
англ.: Melanie Griffith | |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1957[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Peter Griffith[d] |
Маці | Tippi Hedren[d] |
Муж | Антоніа Бандэрас, Дон Джонсан, Steven Bauer[d] і Дон Джонсан |
Дзеці | Дакота Джонсан і Stella Banderas[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса, блогер, тэлеактрыса, кінапрадзюсар, актрыса агучвання |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000429 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мелані Рычардс Грыфіт (англ.: Melanie Griffith; нар. 9 жніўня 1957) — амерыканская актрыса. Уладальніца прэміі «Залаты глобус», а таксама намінантка на «Оскар» і «Эмі».
Першай роляй Мелані быў рэкламны ролік, у якім яна знялася ва ўзросце 9 месяцаў. Першая сур’ёзная роля ў фільме Артура Пена «Начныя хады» (1975).
З-за наркотыкаў кар’ера Грыфіт перарвалася амаль на дзесяць гадоў. Яе вяртанне пачалося дзякуючы фільму Браяна Дэ Пальмы «Двайнік цела». Гэты фільм прывёў яе да зорнай ролі ў фільме «Дзікая штучка». Наступным крокам да ўсеагульнага прызнання стаў фільм «Дзелавая дзяўчына». За гэтую ролю яна атрымала «Залаты глобус» як лепшая камедыйная актрыса і была намінаваная на прэмію «Оскар». Яшчэ адзін фільм, «Двое — гэта занадта» (1995) адыграў важную ролю ў яе асабістым жыцці: на здымках яна пазнаёмілася з Антоніа Бандэрасам, за якога пасля выйшла замуж.
Здымаецца Грыфіт і ў тэлевізійных праектах. У 1999 годзе кампанія кабельнага тэлебачання HBO запрасіла яе на ролю ў тэлефільме «Праект 281».
У 2003 годзе Грыфіт вырашыла паспрабаваць сябе ў новай якасці. Яна дэбютавала ў мюзікле «Чыкага» ў ролі Роксі. Цікава, што ў гэты ж момант Антоніа Бандэрас граў у іншым мюзікле — «Дзевяць», прычым яго тэатр знаходзіўся літаральна праз дарогу.