Мелардаленскі ўніверсітэт | |
---|---|
шведск.: Mälardalens universitet | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | шведск.: Mälardalens universitet |
Заснаваны | 1977 |
Студэнты | 12 884[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вестэрос |
Сайт | mdu.se |
![]() |
Мелардаленскі ўніверсітэт (шведск.: Mälardalens universitet) — шведская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Вестэрос.
Універсітэт мае кампусы ў Эскільстуне і Вестэросе. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 16 000 студэнтаў і працуе каля 1 000 супрацоўнікаў, з якіх каля 500 — выкладчыкі.
Універсітэт быў створаны ў сувязі з рэформай вышэйшай адукацыі ў 1977 годзе як Мелардаленская вышэйшая школа. 11 снежня 2020 года ўрад Швецыі прапанаваў установе атрымаць статус універсітэта з 1 студзеня 2022 года, што было ўхвалена парламентам Швецыі 21 красавіка 2021 года. Рашэнне аб змене назвы было прынята ўрадам 9 снежня 2021 года.