Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | англ.: Malvin Greston Whitfield |
Мянушка | Marvelous Mal |
Спецыялізацыя | 400 metres[d] |
Нарадзіўся |
11 кастрычніка 1924[1][2] |
Памёр |
19 лістапада 2015[3][4][…] (91 год) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 185 см |
Вага | 76 кг |
IAAF | 14354101 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мелвін Уітфілд (Мелвін Грэстан (Мел) Уітфілд, англ.: Malvin Greston "Mal" Whitfield; 11 кастрычніка 1924, Бей-Сіці, штат Тэхас, ЗША — 19 лістапада 2015, Вашынгтон, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, спецыялізаваўся на дыстанцыях 400 і 800 метраў. Трохразовы алімпійскі чэмпіён, трохразовы чэмпіён Панамерыканскіх гульняў 1951 года на дыстанцыях 400 метраў, 800 метраў і эстафета 4 × 400 метраў.
У 1943 годзе паступіў на службу ў ваенна-паветраныя сілы арміі ЗША. Быў ваенным лётчыкам, удзельнік Другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння паступіў ва Універсітэт штата Агая. З пачаткам Карэйскай вайны ён зноў стаў лётчыкам ВПС ЗША. У 1951 годзе ён трэніраваўся па начах на узлётна-пасадачных палосах аэрадромаў.