Месроп Маштоц | |
---|---|
Մեսրոպ Մաշտոց | |
| |
Дата нараджэння | каля 362[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 440[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | перакладчык, мовазнавец, перакладчык Бібліі |
Навуковая сфера | мовазнаўства і пераклад |
Вядомыя вучні | Маўсес Харэнацы, Карун, Езнік Кахбаці, Вардан Маміканян, Іаўсеп Ваяцдзорцы і інш. |
Вядомы як | Стваральнік армянскага алфавіту. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Месроп Маштоц (арм.: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 362, с. Хацэкац[2], правінцыя Тарон, каля возера Ван Арменія — 17 лютага 440) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.
Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.
Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з'явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)
Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень ("шараканаў-пакаянняў", усяго каля 130)
Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых[2].