Найважнейшыя месцы будыйскагапаломніцтва размешчаны па шырокай раўніне рэчышча Гангі ў Паўночнай Індыі і Паўднёвым Непале, на прасторах паміж Нью-Дэлі і Раджгірам. Гэта край, дзе жыў і вучыў Гаўтама Буда і дзе знаходзяцца асноўныя храмы і святыні, звязаныя з яго жыціем. Апроч Індыі, множныя месцы паломніцтва знаходзяцца таксама і ў цэлым шэрагу іншых краін, насельніцтва якіх ёсць ці гістарычна было пераважна будыйскім.
Сам Гаўтама Буда вызначыў наступныя чатыры месцы, найбольш дастойныя паломніцтва яго паслядоўнікаў, заўважыўшы, што іхняе наведванне выкліча пачуццё неадкладнасці духоўных пошукаў[1]:
Лумбіні (Непал): месца нараджэння царэвіча Сідхартхі Гаўтамы.
Бодх-Гая, храм Махабадхі (Біхар, Індыя): з’яўляецца найважнейшым рэлігійным аб’ектам і месцам паломніцтва. Лічыцца, што ў храме Махабадхі знаходзіцца свяшчэннае дрэва бодхі, пад якім царэвіч Сідхартха дасягнуў прасвятлення і стаў вядомы як Гаўтама Буда.
У дадатак да чатырох асноўных месцаў, згаданых раней (Лумбіні, Бодх-Гая, Сарнатх і Кушынагар), будыйскія тэксты, напісаныя паслядоўнікамі Буды пазней, згадваюць яшчэ чатыры свяшчэнныя месцы, дзе ў Індыі адбылася пэўная цудоўная падзея, уваходная ў спіс «Атха-махатханані»:
Шравасці: месца падвойнага цуду. Шравасці быў буйным горадам у старажытнай Індыі, дзе Буда праводзіў больш за ўсё часу.
Раджгір: месца, дзе з дапамогай прыязнасці Буда пакарыў раз’юшанага слана Налагіры. Раджгір быў яшчэ адным буйным горадам старажытнай Індыі, за 14 км ад яго знаходзіўся Наланда, буйны цэнтр будыйскага вучэння махаяны.
Топра[en] паміж Курукшэтрам і Ямунанагарам, дзе сёння маецца вялікі парк-музей пад адкрытым небам, у якім таксама захоўваюцца некалькі рэльефаў з указамі цара Ашокі.