Месяцаход («Праект Е-8») — серыя савецкіх дыстанцыйна кіраваных самаходных апаратаў-планетаходаў для даследавання Месяца.
Аўтаматычны месяцаход, які павінен быў стаць першым, не быў дастаўлены на паверхню Месяца з прычыны няўдалага старту ракеты-носьбіта з апаратам Е-8 № 201 19 лютага 1969 года.
Першы ў свеце планетаход, які паспяхова працаваў на паверхні іншага нябеснага цела — Месяца.
Прызначаўся для вывучэння асаблівасцей месяцавай паверхні, радыеактыўнага і рэнтгенаўскага касмічнага выпраменьвання на Месяцы, хімічнага саставу і ўласцівасцей грунта.
Быў дастаўлены на паверхню Месяца 17 лістапада 1970 года савецкай міжпланетнай станцыяй «Месяц-17» і прапрацаваў на яе паверхні да 29 верасня 1971 года (у гэты дзень быў праведзены апошні паспяховы сеанс сувязі з апаратам).
Другі аўтаматычны месяцаход. Быў дастаўлены на паверхню Месяца 16 студзеня 1973 года савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-21 (Е-8 № 204), якая стартавала 11 студзеня 1973 года.
Быў прызначаны для вывучэння механічных уласцівасцей месяцавай паверхні, фотаздымкі і тэлездымкі Месяца, правядзення эксперыментаў з наземным лазерным дальнамерам, назіранняў за сонечным выпраменьваннем і іншых даследаванняў.
У час працы апарата «Месяцаход-2» быў пастаўлены шэраг рэкордаў: па працягласці актыўнага існавання, па масе апарата і па пройдзенай адлегласці (37.000 м), а таксама па хуткасці руху і працягласці актыўных дзеянняў[1].
Афіцыйна работа спынена 4 чэрвеня 1973 года.
У снежні 1993 года НВА імя Лавачкіна прадала «Месяцаход-2», які знаходзіцца на Месяцы, разам з АМС «Месяц-21» на аўкцыёне Сотбіс у Нью-Ёрку за 68.500 долараў ЗША сыну астранаўта прадпрымальніку Рычарду Гэрыоту[2].
Трэці аўтаматычны месяцаход.
Павінен быў быць дастаўлены на паверхню Месяца ў 1977 года савецкай міжпланетнай станцыяй Месяц-25 (запуск не адбыўся).
У цяперашні час знаходзіцца ў музеі НВА імя Лавачкіна.