Цыкл развіцця апасродкаваны. Дарослыя асобіны адкладаюць яйцы, якія заглынаюцца з макротай і трапляюць у стрававальную сістэму. Адтуль яны выпадаюць з калам вонкі. Тут іх заглынаюць дажджавыя чэрві, вылупляецца лічынка, якая праз некалькі дзён становіцца інвазійнай. Цыкл замыкаецца з яе праглынаннем[2]. Са стрававальнага тракта канчатковага гаспадара лічынка пераходзіць у лімфу або кроў і адтуль трапляе ў лёгкія. Тут яна дасягае палавой сталасці праз 3-4 тыдні.