Метлюжок сплюшчаны

Метлюжок сплюшчаны

Суквецце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa compressa L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41082
NCBI  269373
EOL  1114579
GRIN  t:28934
IPNI  204172-2
TPL  kew-435622

Мятлік сплюшчаны[3] (Poa compressa) — від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая нізавая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішча доўгае, паўзучае. Сцёблы гладкія, прыўздымаюцца, пляскатыя, радзей шурпатыя. Лісце вузкалінейнае, некалькі шурпатае; похвы лісця кілеватыя. Лігулы кароткія, тупыя[4].

Суквецце — слабараскідзістая мяцёлка 2-3 см даўжынёй. Каласкі зеленаватыя, да 4 мм даўжынёй, ўтрымліваюць ад 3 да 8 кветак; каласковыя лускі аднолькавыя. Ніжняя кветкавая луска голая, толькі па кілю і бакавых жылках слабаапушаная. Цвіце з мая па ліпень[4].

Лік храмасом 2n=14, 42[4].

Экалогія і распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве на камяністых і пясчаных схілах, на глеіста-пясчаных наносах і на пясках каля мора, на лугах, ля дарог, у парках, на межах, пакладах[4].

Жыве ў Еўропе, ва Усходняй Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі[5].

Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы:[6]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Мятлик сплюснутый. Агроэкологический атлас России и сопредельных стран.
  5. Мятлик сплюснутый. Royal Botanic Gardens.
  6. гл. картку таксона на TPL