Меч-трава[3] (Cladium) — род кветкавых раслін сямейства асаковых.
Шматгадовыя травы вышынёй да 1,5 м з тоўстым паўзучым карэнішчам. Шэра-зялёныя сцёблы пустыя, тоўстыя, густааблісцелыя. Лісце лінейнае, трохграннае, вострапілаватае, рэжучае (адсюль назва). Суквецце — складаная мяцёлка. Каласкі дробныя, бурыя, кветкі без калякветніка. Плод — яйцападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак.
Выдзяляюць 3-4 віды. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах, акрамя Аўстраліі; на тэрыторыі Беларусі сустракаецца меч-трава звычайная (Cladium mariscus).
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 326. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).