Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Морынь[1] (польск.: Moryń, ням.: Mohrin — Морын) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 530 км на захад ад Варшавы, за 75 км на поўдзень ад Шчэціна і за 15 км ад мяжы з Германіяй. Уваходзіць у склад Грыфінскага павета Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Морынь. Займае плошчу 5,54 км². Насельніцтва 1,6 тыс. чалавек.