Музей партугальскай мовы | |
---|---|
парт.: Museu da Língua Portuguesa | |
![]() Станцыя Луз, будынак музея | |
Заснаваны | 20 сакавіка 2006 |
Месцазнаходжанне | Сан-Паўлу |
Наведвальнікі | 580 000[1] (2006) |
Адрас | Praça da Luz, s/n, Luz, São Paulo - 01120-010 |
Дырэктар | Антоніа Сартыні |
museudalinguaportuguesa.org.br | |
![]() |
Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].
Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.
![]() |
Музей партугальскай мовы на Вікісховішчы |
---|