Музей паўночных краін | |
---|---|
Заснаваны | 1873[1] |
Заснавальнік | Артур Хазеліус[d] |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Адрас | Djurgårdsvägen 6-16, SE-115 93 |
Дырэктар | Sanne Houby-Nielsen[d][4], Christina Mattsson[d] і Agne Furingsten[d][5] |
nordiskamuseet.se (шведск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночны музей (таксама Нардычны музей або Скандынаўскі музей, шведск.: Nordiska museet) — музей шведскай культуры і этнаграфіі на востраве Юргордэн у Стакгольме.
Ініцыятарам стварэння музея выступіў культуролаг Артур Хазеліус (1833—1901). Пышны будынак музея будаваўся да 1907 года на ўзор дацкага замка Фрэдэрыксбарг; у яго галоўным зале ўсталявана вялізная статуя караля Густава Вазы, які аднавіў шведскую дзяржаўнасць.
Паблізу будынка размешчаны другі ў свеце музей пад адкрытым небам, Скансен, ініцыятыва стварэння якога таксама належыць Хазеліусу. Да 1963 года Скансен знаходзіўся ў распараджэнні адміністрацыі Паўночнага музея.