|
Му́стла (эст.: Mustla) — пасёлак у воласці Вільяндзі павета Вільяндзімаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 з’яўляўся цэнтрам воласці Тарвасту. Размешчаны ў паўднёвай частцы Эстоніі, за 21 км на паўднёвы ўсход ад павятовага горада — Вільяндзі, каля шашы Вільяндзі—Пікасіла. Вышыня над узроўнем мора — 65 метраў.