Мэры Тэрэза Уінфрэд Робінсан (ірл. Máire Mhic Róibín, 21 мая 1944) — першая жанчына-прэзідэнт Ірландыі (з 1990 да 1997). З 1997 па 2002 гг. займала пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, лаўрэат Сіднейскай прэміі міру (2002).
У перыяд з 1969 па 1989 год Робінсан з’яўлялася незалежным сенатарам. З 1973 па 1989 гады яна была сябрам Аб’яднанага парламенцкага камітэта Ірландыі па другаснаму заканадаўству Еўрапейскай супольнасці, з 1977 па 1987 года — Старшынёй падкамітэту Парламента па сацыяльных пытаннях і з 1987 па 1989 гады — Старшынёй падкамітэту Парламента па прававых пытаннях. У перыяд з 1973 па 1990 год займала пасаду прэзідэнта ірландскай асацыяцыі адзінокіх бацькоў.
На дадзены момант займае пасаду старшыні Міжнароднага інстытута па навакольным асяроддзі і развіцці, з’яўляецца ганаровым прэзідэнтам саюза Oxfam, а таксама прымае ўдзел у дзейнасці Савета жанчын-лідараў краін свету. Таксама з’яўляецца адным з членам трохбаковай камісіі.