Мэры Сміт Джонс | |
---|---|
эяк.: Udach' Kuqax*a’a’ch | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Marie Smith Jones |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Дата нараджэння | 14 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 2008[1] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Мэры Сміт Джонс (англ.: Marie Smith Jones; 14 мая 1918 — 21 студзеня 2008) — апошняя з прадстаўнікоў амерыканскіх індзейцаў паўднёвай Аляскі, якія гаварылі на мове эяк. Яна была ганаровай правадыркай племені эяк і апошняй чыстакроўнай іх прадстаўніцай [2].
Мэры нарадзілася ў невялікім горадзе Кардова на Алясцы. 5 мая 1948 года яна выйшла замуж за рыбака Уільяма Ф. Сміта. Хаця яны мелі дзевяць дзяцей, яны так і не навучылісь размаўляць на гэтай мове, таму што гэта ў тыя часы лічылася ганебным. У 1970-я гады яна пераехала ў Анкарыдж. Для таго каб захаваць мову эяк, Сміт Джонс працавала з лінгвістам Майклам Краусам, які склаў слоўнік і граматыку. У 1990-я гады памёр яе апошні брат, і яна засталася адзіным носьбітам гэтай мовы.
Пазней Мэры стала палітычным актывістам і двойчы вытупала ў ААН па праблеме рэдкіх і знікаючых моў. Яна таксама займалася пытаннямі якія тычыліся індзейцаў і іх навакольнага асяроддзя[2].
У 2005 годзе у сваім інтэрв’ю Сміт Джонс распавяла, што яе імя на мове эяк — Udach' Kuqax*a’a’ch, якое перакладаецца як «гук, які склікае людзей здалёк»[3]. У раннім узросце яна пакутавала з-за алкагалізму, але ў пачатку 1950-ых гадоў кінула піць у сувязі з тым, што абзавелася сям’ёй і дзецьмі. Але іншую сваю шкодную звычку — паленне — яна не кінула аж да смерці[4].
Мэры Сміт Джонс памерла 21 студзеня 2008 года ва ўзросце 89 гадоў у сваім доме ў Анкарыдж .
{{cite news}}
: Праверце значэнне |url=
(даведка)(недаступная спасылка)