Agrostis L., nom. cons.[3]
Мятлі́ца[4] (Agrostis) — род травяністых раслін сямейства метлюжковыя.
Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя расліны вышынёй да 1,2 м. Лісце лінейчатае, шурпатае. Кветкі дробныя, у раскідзістых рыхлых мяцёлках з вялікай колькасцю каласкоў. Плод — зярняўка.
Налічвае каля 150 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных раёнах Паўночнага паўшар'я і горных раёнах тропікаў.
Растуць на лугах, у хмызняках, на берагах вадаёмаў. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.