![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Мікалай Аляксандравіч Золатаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 лістапада 1994[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 35 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021).
Пачаў кар’еру ў дублі «Віцебска». Пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 і расфармавання дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў аснове.
Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў. На наступны сезон стаў часам з’яўляцца на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, але так і не з’явіўся на полі.
У лютым 2015 года разам з Яўгенам Лебедзевым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[4]. У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. 11 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). Са жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебска».
У студзені 2016 года пасля вяртання з арэнды далучыўся да асноўнага складу «Шахцёра»[5]. Рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай салігорцаў, але ў красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, зноў быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[6]. У сезоне 2016 выступаў за асноўны склад «Віцебска», чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У студзені 2017 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[7], аднак неўзабаве віцябляне дамовіліся з «Шахцёрам» і аформілі канчатковы пераход абаронцы[8]. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, а з верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У сезонах 2018—2019 заставаўся трывалым іграком асновы.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[9] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расійскім клубам «Урал» з Екацярынбурга[10]. У складзе «Урала» не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года кантракт з расійскім клубам быў разарваны[11].
У лютым 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка ўкраінскага «Коласа»[12]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з французскай Лігі 2[13]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 мая ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німа» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У ліпені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Колас»[14].
У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага клуба «Елімай»[15]. У ліпені 2024 года пакінуў «Елімай»[16] і неўзабаве далучыўся да віцебскага «Макслайна»[17].
13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазіцыях флангавага абаронцы і паўабаронцы.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Віцебск | 7 | 0 |
2012 | Д3 | Віцебск-2 | 27 | 1 |
2013 | дубль | Шахцёр | 32 | 1 |
2014 | дубль | Шахцёр | 31 | 0 |
2015 | Д1 | Віцебск | 16 | 0 |
2016 | Д1 | Віцебск | 23 | 0 |
2017 | Д1 | Віцебск | 21 | 0 |
2018 | Д1 | Віцебск | 29 | 0 |
2019 | Д1 | Віцебск | 25 | 2 |
2019/20 (2) | Д1 | Урал | 7 | 0 |
2020/21 (1) | Д1 | Урал | 8 | 0 |
2020/21 (2) | Д1 | Колас | 7 | 0 |
2021/22 (1) | Д1 | Колас | 12 | 0 |
2021/22 (2) | Д2 | Бастыя | 1 | 0 |
2022/23 | Д1 | Колас | 17 | 0 |
2023/24 (1) | Д1 | Колас | 11 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Елімай | 5 | 0 |