Мікалай Жураўскі | |
---|---|
Пол | мужчынскі |
Поўнае імя | Мікалай Апанасавіч Жураўскі |
Спецыялізацыя | Веславанне на каноэ |
Клуб | «Дынама» (Кішынёў) |
Нарадзіўся |
8 жніўня 1964 (60 гадоў) |
Грамадзянства |
СССР Румынія Малдова |
Рост | 175 см[1] |
Вага | 75 кг[1] |
Мікалай Апанасавіч Жураўскі (нар. 8 жніўня 1964, Кіркаешты, Каўшанскі раён, Малдаўская ССР) — малдаўскі канаіст, які заваяваў тры алімпійскія ўзнагароды разам са сваім напарнікам Віктарам Рэнейскім. Зараз узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Малдова.
Веславаннем заняўся ў 14 гадоў, першым трэнерам быў Павел Каднікаў (з 1978 года). З 1983 года трэніраваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Кірычэнкі.
На Алімпіядзе ў Сеуле ён выйграў два залатыя медалі, выступаючы ў складзе зборнай СССР. Цягам наступных трох гадоў Жураўскі выйграў у агульнай складанасці 8 залатых медалёў на чэмпіянатах свету па веславанні на каноэ як у заплывах у двойцы, так і ў чацвёрцы. І ўсё ж Жураўскі і Рэнейскі не трапілі ў склад зборнай СССР на Алімпіяду-1992. Таму Жураўскі пагадзіўся выступаць пад сцягам Румыніі, аднак медалі гэта яму не прынесла. На Алімпіядзе-1996 ён і Рэнейскі прадстаўлялі Малдову і выйгралі срэбны медаль, які стаў першай алімпійскай узнагародай у скарбонцы незалежнай Малдовы.
У 2001 годзе Жураўскі стаў прэзідэнтам малдаўскага НАКа. На гэтым пасту ён знаходзіцца ўжо трэці тэрмін запар[2].