Мікалай Уладзіміравіч Куйбышаў | |
---|---|
руск.: Николай Владимирович Куйбышев | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1938[1] (44 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | камкор |
Камандаваў | Закаўказская ваенная акруга[d] і курсы «Выстрал»[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Мікалай Уладзіміравіч Ку́йбышаў (руск.: Николай Владимирович Ку́йбышев[2]; 25 снежня 1893, Какшэтаў — 1 жніўня 1938[1], Масква) — савецкі военачальнік, камкор (15.02.1936[3]). Брат В. А. Куйбышава.
Нарадзіўся ў горадзе Какчэтаў у сям’і афіцэра. У 1912 годзе скончыў 1-ы Сібірскі імператара Аляксандра I кадэцкі корпус, у 1914 годзе — Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1914—1918 гадах[2] амандаваў ротай і батальёнам у складзе 10-га Маларасійскага грэнадзёрскага палка. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны членам палкавога камітэта[3][2], пасля Кастрыніцкай рэвалюцыі — выбраны камандзір палка[2]. У студзені 1918 года ўступіў у РКП(б), у чэрвені 1918 года — у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце, член Вышэйшай ваеннай інспекцыі. З 1919 года ваенны камісар, затым камандзір 3-й брыгады 9-й стралковай дывізіі[2], са студзеня[3] 1920 года — камандзір (начальнік[3]) 9-й стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце[2], у чэрвені—кастрычніку[3] 1921 года — камандзір 2-га Каўказскага[3] корпуса[2].
У 1922 годзе М. У. Куйбышаў скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі РСЧА. З сакавіка 1922 года займаў пасаду каменданта Краштацкай крэпасці, з мая 1923 года па лістапад 1924 года[3] — начальніка Вышэйшай стралкова-тактычнай школы (курсаў «Выстрал»), з лістапада[3] 1924 года — памочніка камандуючага Туркестанцкім фронтам. У кастрычніку 1925 года М. У. Куйбышаў залічаны ў рэзерв РСЧА і накіраваны ў Кітай у якасці кіраўніка групы ваенных дарадцаў і спецыялістаў. У ліпені 1926 года прызначаны камандзірам і ваенным камісарам 3-га стралковага корпуса, у снежні 1926 года — начальнікам Каманднага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення РСЧА. Са студзеня па лістапад 1928 года — памочнік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі, лістапада 1928 года па лістапад 1929 года — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. Са снежня 1929 года М. У. Куйбышаў начальнік Галоўнага ўпраўлення РСЧА. З кастрычніка 1930 года сакратар распарадчых пасяджэнняў Савета Працы і Абароны СССР, член калегіі Наркамата Рабоча-сялянскай інспекцыі і кіраўнік Ваенна-марской інспекцыі. З лютага 1934 года па сакавік 1935 года член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) і кіраўнік групы па ваенна-марскіх справах. З чэрвеня 1937 года па студзень 1938 год — камандуючы войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.
З красавіка 1935 года — член Бюро камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б). Член ЦВК СССР 5 склікання. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР першага склікання. Член узнагароднай камісіі пры Рэвалюцыйнага ваеннага СССР.
2 лютага 1938 года М. У. Куйбышаў арыштаваны. Прызнаў сябе вінаватым ва ўдзеле ў антысавецкай трацкісцкай ваенна-фашысцкай змове, а таксама ў тым, што ён з’яўляўся шпіёнам нямецкай, польскай, японскай і літоўскай разведак. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 жніўня 1938 года прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны і пахаваны на палігоне «Камунарка». 19 мая 1956 года быў рэабілітаваны. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.