Мілаш Рніч

Футбол
Мілаш Рніч
Нарадзіўся 24 студзеня 1989(1989-01-24)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Раднічкі (Нова Пазова)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2012 Сербія Раднічкі (Нова Пазова) 115 (6)
2012 Сербія Нові-Пазар 15 (0)
2013—2014 Беларусь Мінск 34 (2)
2014 Сербія Раднічкі (Крагуевац) 5 (0)
2015—2016 Сербія Металац (Горні Міланавац) 20 (0)
2016—2017 Албанія Фламуртары (Влёра) 18 (0)
2017 Сербія Раднічкі (Пірат) 10 (0)
2018 Сербія Бачка (Бачка-Паланка) 0 (0)
2018—2019 Сербія Раднічкі (Пірат)
2019—2020 Сербія Смедарава 12 (0)
2020—2021 Сербія Мачва 1929 (Богаціч)
2021 Сербія Амладзінац (Нові Банаўці)
2022— Сербія Раднічкі (Нова Пазова)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 жніўня 2022.

Мілаш Рніч (сербск.: Милош Рнић / Miloš Rnić, нар. 24 студзеня 1989) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Раднічкі» з Новай Пазовы.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Доўгі час гуляў за клуб трэцяга дывізіёна Сербіі «Раднічкі», а ў 2012 годзе перабраўся ў клуб элітнага дывізіёна «Нові-Пазар», стаў там асноўным абаронцам.

У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск»[2]. У складзе «Мінска» гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Юрыем Астравухам. 8 жніўня 2013 года ў адказным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Сент-Джонстана» адзначыўся голам, які дазволіў «Мінску» прайсці ў наступны раўнд.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[3]. У сезоне 2014 ужо трывала выступаў на пазіцыі левага абаронцы, здолеўшы выцесніць адтуль Астравуха. У чэрвені 2014 адправіўся на прагляд ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію»[4], але неўзабаве вярнуўся ў «Мінск». У ліпені 2014 года кантракт з мінскім клубам быў разарваны[5].

У жніўні 2014 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Доньі Срэм»[6], але хутка перабраўся ў «Раднічкі» з Крагуеўца[7]. За «Раднічкі» згуляў усяго ў пяці матчах і ў канцы 2014 года пакінуў клуб. Першую палову 2015 года заставаўся без клуба, а ўлетку далучыўся да «Металаца». У ліпені 2016 года перайшоў у албанскі клуб «Фламуртары», дзе правёў адзін сезон.

У верасні 2017 года далучыўся да клуба Першай лігі Сербіі «Раднічкі» з Пірата. У студзені 2018 года перайшоў у клуб Суперлігі «Бачка» з Бачка-Паланкі, аднак так і не згуляў за гэты клуб і ў верасні 2018 года вярнуўся ў «Раднічкі» Пірат.

У жніўні 2019 года папоўніў склад «Смедарава» ў Першай лізе, з 2019 года стаў гуляць за клубы ніжэйшых ліг.

  • Беларусь Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Зноскі