Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
скарочана — МЗС
Выява лагатыпа
Будынак Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 19.
Будынак Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вуліцы Леніна, 19.
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Беларусь
Дата стварэння 19 верасня 1991
Папярэднія ведамствы Міністэрства замежных спраў БССР (1946—1991)
Народны камісарыят замежных спраў БССР (1944—1946)
Народны камісарыят замежных спраў СССР (1920—1944)
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра вул. Леніна, 19, Мінск 220030, Рэспубліка Беларусь
Гадавы бюджэт 176 204 659 рублёў[1]
Міністр Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
Падведамны орган «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры коштаў»
Ключавы дакумент Палажэнне аб Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт mfa.gov.by
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Міністэ́рства заме́жных спра́ў Рэспу́блікі Белару́сь (МЗС) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваны Ураду Рэспублікі Беларусь. Па асобных пытаннях дзейнасці, прадугледжаных заканадаўствам, МЗС можа падпарадкоўвацца выключна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

МЗС праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне знешніх сувязяў, ажыццяўляе каардынацыю знешнеэканамічнай і знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат МЗС, дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя МЗС, адпаведна пераліку, зацверджанаму Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

  • Інфармацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн»;
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйны цэнтр Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь».

Асобным структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарату МЗС з’яўляецца Дэпартамент знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы.

Асноўнымі задачамі МЗС з’яўляюцца:

  • рэалізацыя адзінай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку каардынацыя палітыкі ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • забеспячэнне правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міждзяржаўных зносінах;
  • прадстаўленне Рэспублікі Беларусь у зносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі; фарміраванне, падтрыманне і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой;
  • каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па забеспячэнню адзінай палітыкі Рэспублікі Беларусь у зносінах з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
  • абарона правоў і інтарэсаў фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь за мяжой;
  • стварэнне спрыяльных умоў для прасоўвання эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь за мяжой;
  • планіраванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • збор і аналіз інфармацыі аб фактарах і тэндэнцыях міжнароднага развіцця і ўнясенне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, ва Урад Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь прапаноў і рэкамендацый па тактычнаму рэагіраванню і стратэгічных накірунках знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне рэалізацыі рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь;
  • каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь па фарміраванню і ўдасканаленню дагаворна-прававой базы зносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі ўтварэннямі;
  • кіраўніцтва работай замежных устаноў Рэспублікі Беларусь і інш.

Бягучая дзейнасць МЗС

[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі, МЗС праводзіць інфармацыйна-аналітычную і інфармацыйна-прапагандысцкую работу; вядзе падрыхтоўку і ўдзельнічае ў ажыццяўленні візітаў дзяржаўных і ўрадавых дэлегацый, каардыніруе і кантраліруе выкананне дамоўленасцей па выніках гэтых візітаў; праводзіць перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных ўтварэнняў; прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных форумаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; распрацоўвае ў межах сваёй кампетэнцыі праекты міжнародных дагавораў, праводзіць работу па іх заключэнню і выкананню; забяспечвае выкананне адзінага дзяржаўнага пратакола Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе работу па афармленню членства Рэспублікі Беларусь у межнародных арганізацыях; удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця ў частцы знешнеэканамічнай дзейнасці; удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па павелічэнню экспартнага патэнцыялу краіны; садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку краіны; ажыццяўляе рэгістрацыю замежных прадпрыемстваў у спецыяльным рэестры; ажыццяўляе падрыхтоўку абгрунтаванняў і праектаў рашэнняў аб усталяванні дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі і членстве краіны ў міжнародных арганізацыях; афармляе вярыцельныя і адзыўныя граматы кіраўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь; выдае патэнты кіраўнікам консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, прымае патэнты і выдае экзекватуры кіраўнікам консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь; ведае ў межах сваёй кампетэнцыі пытаннямі грамадзянства; забяспечвае афармленне ў межах сваёй кампетэнцыі пашпартна-візавай дакументацыі для выезду за мяжу і ўезду на тэрыторыю Беларусі, ажыццяўляе іншыя віды консульскай дзейнасці; ажыццяўляе кантакты з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі замежных дзяржаў, прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь і вядзе з імі дыпламатычную і консульскую перапіску і г.д.

МЗС узначальвае Міністр замежных спраў Беларусі, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Міністр па пасадзе з’яўляецца членам Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час пасаду міністра займае Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў.

У міністра ёсць чатыры намеснікі, у тым ліку адзін першы.