Мірабіліс | |||||||||||||||
Mirabilis multiflora | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Мірабіліс (Mirábilis) — род раслін сямейства Nyctaginaceae, змяшчае 50 відаў[1].
У асноўным шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы голыя або апушаныя, часта клейкія, прамыя або сцелюцца. Корань стрыжневы, тонкі, падобны на вяроўку, фармуе клубні, якія дапамагаюць расліне перажыць сухі або халаднаваты сезон.
Лісце супратыўнае, сядзячае або чарашковае, кожны лісток з пары прыкладна роўны іншаму. Ліставая пласцінка тонкая або патоўшчаная, аснова ліста сіметрычная.
Суквецці пазухавыя або верхавінныя. Суквецце, як покрывам, акружанае пялёсткападобнымі прыкветкамі, і нясе да 16 кветак. Суквецце, як правіла, цымознае . Прыкветкаў 5, яны даўгавечныя, звычайна растуць разам, і фармуюць аблісцвеннае або плёнкавае покрыва.
Кветкі двухполыя, хазмагамныя або клейстагамныя. У клейстагамных кветак калякветнік перайначаны ў своеасаблівы купал. У хазмагамных кветак калякветнік радыяльна — ці двухбаковасіметрычны, званочкава- ці лейкападобны, трубка вяночка пашыраецца адразу ці паступова.
Тычынак 3-6. Слупок знаходзіцца вышэй тычачак, лычык галоўкавы.
Плады радыяльна сіметрычныя. Яны зваротнаяйкападобнай формы, амаль сферычнай або эліптычнай. Паверхня плоду гладкая, жорсткая, голая або апушаная.
Віды роду шырока распаўсюджаныя ва ўмераных і трапічных рэгіёнах, асабліва ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Па меншай меры адзін від родам з Паўднёвай Азіі. Мірабіліс начакветкавая (Mirabilis jalapa) — папулярная дэкаратыўная расліна, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце дзякуючы ўплыву чалавека.
Па дадзеных The Plant List[1]: