Міса
| ||||||||
Міса (эст.: Misso) — пасёлак у воласці Рыўгэ павета Вырумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіў у склад аднайменнай воласці Міса і быў яе адміністрацыйным цэнтрам. Размешчаны паўднёва-ўсходняй частцы павета, ля шашы Рыга – Пскоў, за 300 км ад Таліна і 50 км ад павятовага цэнтра – горада Выру. Вышыня над узроўнем мора — 192 метры.