Міхай Эмінэску | |
---|---|
Mihai Eminescu | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Эміновіч |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1850[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1889[3] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Румынія |
Бацька | Gheorghe Eminovici[d] |
Маці | Raluca Eminovici[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | акцёр, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменнік, паэт, палітык |
Гады творчасці | з 1866 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | румынская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхай Эмінэску (рум.: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, класік румынскай літаратуры.
Нарадзіўся 15 студзеня 1850 года ў Баташані ў шматдзетнай сям'і.
Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Слёзы ліцэістаў». Не скончыўшы навучання ў гімназіі ў Чарнаўцах Міхай па патрабаванні бацькі з'язджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом універсітэта і вывучае філалогію, філасофію і юрыспрудэнцыю. У гэты перыяд аўтар выдае цыкл вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».
Восенню 1872 года паэт перабраўся ў Берлін, дзе да верасня 1874 года слухаў цыкл лекцый пры Берлінскім універсітэце. У верасні 1874 года паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспектарам. Знясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасці і духоўная нездаволенасць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псіхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае паляпшэнне пасля лячэння, будзе пераследваць яго да канца жыцця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнанне, ён ужо быў не здольны гэта ўсвядоміць. Памёр Эмінэску ў псіхіятрычным шпіталі ў Бухарэсце 15 чэрвеня 1889 года.
Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[4], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[5], Аксана Данільчык[6].
Міхай Эмінэску на Вікісховішчы |